Вы тут

Раім схадзіць


Літаратурна-мастацкі вечар «Светлыя знакі. Паэты Кітая», спаборніцтвы па бясснежных відах ездавога спорту і чатыры вымярэнні сучаснага мастацтва Беларусі – афіша «Звязды» з 25 верасня па 1 кастрычніка.


Літаратурна-мастацкі вечар «Светлыя знакі. Паэты Кітая»

Дзе: Палац Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: 25 верасня, 16:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Серыя «Светлыя знакі» заснавана Выдавецкім домам «Звязда» ў 2014 годзе па прапанове міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч. На дадзены момант выйшла 9 кніг, якія прадстаўляюць творчасць кітайскіх паэтаў розных эпох з VII стагоддзя да цяперашняга часу.

У рамках праграмы адбудзецца адкрыццё выставы ілюстрацый да названых выданняў члена Беларускага саюза мастакоў Каміля Камала. Будзе прадстаўлена выстава кніг Выдавецкага дома «Звязда».


Сучаснае мастацтва Японіі

Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)

Калі: 26 верасня, 17:00

Колькі каштуе: бясплатна

НЦСМ запрашае на лекцыю аб сучасным японскім тэатры, якая прысвечана творчасці і памяці самага постмадэрнісцкага тэатральнага рэжысёра Японіі Мацумота Юкічы (1946 - 2016), заснавальніка тэатра «Ishinha».

Пасля лекцыі плануецца відэаадказ спектакля «Тры сястры» Чэхава ў пастаноўцы Міура Матой, аднаго з самых незвычайных рэжысёраў новага пакалення. 


Майстар-клас «Асновы візажу»

Дзе: Дзіцячы цэнтр «Краіна цудаў» (вул. Шаранговіча, 39, каб. 1)

Калі: 30 верасня, 16:00

Колькі каштуе: бясплатна

Дзіцячы цэнтр «Краіна цудаў» запрашае дзяцей з 12 гадоў і моладзь на бясплатны майстар-клас па асновах візажу. 

На гэтым занятку ўдзельнікі навучацца адрозніваць колератыпы, вызначаць свой колератып і падбяруць найбольш прыдатную для сябе каляровую гаму. Таксама пазнаёмяцца з неабходнымі для працы матэрыяламі і інструментамі візажыста.


Спаборніцтвы па бясснежных відах ездавога спорту

Фота: dorianspring.ru

Дзе: Лагойск

Калі: 30 верасня (9:00) і 1 кастрычніка (10:00)

Колькі каштуе: бясплатна

Адкрытыя міжнародныя спаборніцтвы па бясснежны відах ездавога спорту будуць праходзіць з 30 верасня па 1 кастрычніка ў Мінскай вобласці каля вёскі Пагрэбішча (Лагойскі раён). Гонка будзе складацца з двух этапаў. Папярэдне, пачатак стартаў у 9.00.

У нашай краіне такія маштабныя спаборніцтвы па ездавым спорце будуць праводзіцца ўжо ў другі раз.


Чатыры вымярэнні сучаснага мастацтва Беларусі

Фота: tricolor.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: 1 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: 8 р.

1 кастрычніка ў рамках XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Нацыянальным мастацкім музеі ўпершыню ў гісторыі пройдзе арт-праект «4 вымярэнні сучаснага мастацтва Беларусі».

Спецыяльна падрыхтаваную інтэрактыўную праграму пры ўдзеле лепшых беларускіх кампазітараў, паэтаў, салістаў балета, акцёраў тэатраў упершыню пакажуць у галоўным музеі краіны - Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.