Вы тут

У «МІТСО» адбудзецца Міжнародная юрыдычная алімпіяда «Моладзь за мір»


З 25 па 29 верасня ў Міжнародным універсітэце «МІТСО» адбудзецца ХІІ Міжнародная юрыдычная алімпіяда «Моладзь за мір». Удзел у ёй возьмуць каманды з сямі краін: Вялікабрытаніі, Арменіі, Малдовы, Украіны, Казахстана, Расіі і Беларусі.


Спаборнічаць у веданні міжнароднага права будуць студэнты-юрысты з вядучых ВНУ, сярод якіх Расійска-армянскі (славянскі) універсітэт (г. Ерэван), Універсітэт БРР (г. Лондан), Дзяржаўны інстытут міжнародных адносін Малдовы (г. Кішынёў), Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (г. Масква), Нацыянальны ўніверсітэт «Адэская юрыдычная акадэмія».

Міжнародная юрыдычная алімпіяда «Моладзь за мір» — унікальны праект, які не мае аналагаў ва Усходняй Еўропе і СНД. Яна ўваходзіць у тройку самых прэстыжных еўрапейскіх конкурсаў па міжнародным праве. Штогод у якасці членаў журы ў спаборніцтвах удзельнічаюць замежныя эксперты па міжнародным праве.

Арганізатар праекта — Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО» пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Адзін з інфармацыйных спонсараў алімпіяды — Выдавецкі дом «Звязда».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Арэна для дыялогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.