Вы тут

БРСМ правёў адкрыты дыялог «Моладзь за мір і добрасуседства»


У апошні дзень на палях XIX сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў прадстаўнікі беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правялі адкрыты дыялог на тэму «Моладзь за мір і добрасуседства». Сярод асноўных спікераў былі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, Сакратар ЦК ЛКСМ Расіі Уладзімір Ісакаў, прэзідэнт Асацыяцыі замежных студэнтаў Расіі Аду Яо Нікэз. 


Як адзначыў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін, які з'яўляўся мадэратарам форуму, на мерапрыемстве гаворка ішла аб канкрэтных ініцыятывах моладзі, дзяржаўных дзеячаў, якія будуць спрыяць развіццю міратворчасці. «Асновай для гэтага з'яўляецца прапанова Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб запуску новага глабальнага працэсу міратворчасці ў мадэлі «Хельсінкі-2». Падчас дыялогу ў Сочы была прынята рэзалюцыя, якую прадстаўнікі розных краін, сярод якіх Куба, Нідэрланды, Расія, аднагалосна падтрымалі», — адзначыў Вадзім Гігін. Акрамя таго, ён расказаў што ініцыятыва была дапоўнена запускам акцыі «Адпраў паштоўку міра». Сутнасць яе заключаецца ў тым, што маладыя людзі розных краін будуць накіроўваць кіраўнікам сваіх дзяржаў такія паштоўкі з просьбай падлучыцца да міратворчасці. «Таксама прагучала прапанова запусціць хэштэг «Увесь свет за мір». Гэта сапраўды будзе яркім прыкладам таго, што моладзь патрабуе ад палітыкаў спынення узброеных канфліктаў. І безумоўна яшчэ адна частка гэтай ініцыятывы - абвясціць 2019 годам «міру і добрасуседства», і паставіць палітыкам задачу спыніць любыя ўзброеныя канфлікты ці паменшыць іх колькасць у свеце на гэты год», — рэзюмаваў Вадзім Гігін. 

Ілья КРЫЖЭВІЧ 

kryzhevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.