Вы тут

Беларускамоўная паэтычная эстафета стартавала ў БДУ


Яна запушчана ў падтрымку Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Чытаем па-беларуску з velcom", які праводзіцца сярод вучняў 7-8 класаў школ і гімназій Беларусі пры садзейнічанні Міністэрства адукацыі. Удзельнікамі эстафеты сталі студэнты філалагічнага, гістарычнага факультэтаў і Інстытута журналістыкі БДУ. Факультэт, які прымае паэтычную ініцыятыву, запісвае студэнцкае прачытанне аднаго з твораў беларускіх класікаў, выкладвае відэазапіс у сацыяльныя сеткі і перадае эстафету наступнаму факультэту.


Студэнты-філолагі запусцілі паэтычны флэшмоб і запісалі на відэа ўрывак з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа.

Будучыя гісторык паказалі майстэрства ў чытанні верша Янкі Купалы.

Студэнты Інстытута журналістыкі выканалі твор Ніла Гілевіча "Апошняе спатканне з Веранікай".

У бліжэйшы час эстафету прыме геаграфічны факультэт.

Падтрымаць удзельнікаў праекта можа любы жадаючы. Да акцыі далучыліся таксама прадстаўнікі ад Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне" Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, ігракі футбольнага клуба "Мінск", акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, тэлевядучая Вольга Сацюк.

Рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў "Чытаем па-беларуску з velcom" праходзіць у Беларусі з 2015 года. У гэтым годзе да ўдзелу запрошаны вучні 7-х і 8-х класаў. Да 30 лістапада яны запісваюць на відэа чытанне твораў беларускіх аўтараў і выкладваюць відэазапісы ў сацыяльныя сеткі, пазнаючы іх афіцыйнымі хэштегами праекта # чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Пяць лепшых выканаўцаў будуць удастоены галоўнага прыза — смартфона маркі Apple.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.