Вы тут

У БДУ адбылася канферэнцыя «Журналістыка-2017»


Учора ў Інстытуце журналістыкі БДУ адбылася 19-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Журналістыка-2017: стан, праблемы і перспектывы».


Як адзначыў ва ўступным слове дырэктар інстытута Сяргей Дубовік, сёлетняя канферэнцыя чарговы раз прадэманстравала цікаўнасць міжнароднай навуковай супольнасці да тэм, якія былі вынесены на разгляд навукоўцаў, прадстаўнікоў айчынных і замежных СМІ, дыпламатаў, акрэдытаваных у Мінску пасольстваў. У дыялогу ўдзельнічала больш як 30 навукоўцаў і даследчыкаў з вышэйшых навучальных устаноў краін далёкага і блізкага замежжа.

Яны абмеркавалі, у прыватнасці, перспектывы далейшай работы традыцыйных СМІ ў новых абставінах, іх месца і ролю ў нацыянальнай інфармацыйнай прасторы. На думку ўдзельнікаў размовы, канферэнцыя зрабіла салідны ўнёсак у асэнсаванне сучаснага стану медыйнай сферы, дапамагла вызначыць верагодныя шляхі развіцця беларускай журналістыкі на найбліжэйшую будучыню і больш далёкую перспектыву ўвогуле.

Леанід ТУГАРЫН

Загаловак у газеце: Абмен прафесійным і творчым досведам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.