Вы тут

Мясніковіч: Беларусь лічыць Грузію адным са стратэгічных партнёраў


Беларусь лічыць Грузію адным са стратэгічных партнёраў, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй грузінскага парламента Іракліем Кабахідзэ.


"Беларуска-грузінскім адносінам аддаём пэўны прыярытэт, і мы бачым Грузію як аднаго са стратэгічных партнёраў на палітычнай арэне, для супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гуманітарных кантактаў", - запэўніў старшыня верхняй палаты парламента.

Паводле яго слоў, паміж Беларуссю і Грузіяй няма закрытых тэм, краіны дастаткова адкрытыя ў розных пытаннях, у тым ліку міжнароднага супрацоўніцтва. Міхаіл Мясніковіч падзякаваў грузінскаму боку за актыўную падтрымку пазіцыі Беларусі ў рабоце міжнародных арганізацый.

Старшыня Савета Рэспублікі лічыць неабходным актывізаваць адносіны дзвюх краін па лініі парламентаў, у першую чаргу за кошт перазагрузкі работы груп дружбы. "Наша пазіцыя такая, што групы дружбы павінны не толькі выконваць мерапрыемствы, якія намецілі кіраўнікі парламентаў, але і весці даволі актыўную самастойную работу", - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч таксама звярнуў увагу, што парламентам трэба і далей ствараць умовы для плённага рэгіянальнага, эканамічнага ўзаемадзеяння, развіцця кантактаў паміж бізнес-супольнасцямі, і ўсе дакументы, якія па лініі парламентаў прымаюцца, накіраваны на вырашэнне гэтых пытанняў.

У сваю чаргу Іраклій Кабахідзэ канстатаваў высокі ўзровень адносін паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах і запэўніў, што грузінскі парламент гатовы рабіць усё магчымае для іх развіцця. Спікер таксама прызнаўся, што Грузія ўдзячна беларускаму кіраўніцтву і парламенту за перманентную падтрымку інтарэсаў краіны.

Парламенцкая дэлегацыя Грузіі наведвае Беларусь з афіцыйным візітам 20-22 лістапада. Плануецца наведванне ААТ "БелАЗ", СВК "Агракамбінат Сноў", ПВТ. Пройдзе сустрэча з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ. Па выніках візіту прадугледжана падпісанне сумеснай заявы паміж Нацыянальным сходам Беларусі і парламентам Грузіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.