Вы тут

У Беларусі вырашаць пытанне з пасрэднікамі пры працы праз "Разлік-ЖКП"


У Беларусі ўрэгулююць пытанне з працэнтнымі адлічэннямі пасрэднікам пры рабоце праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму "Разлік-ЖКП". Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла ў Палаце прадстаўнікоў на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага вынікам укаранення АІС "Разлік-ЖКП".


Фота: dpchas.com.ua

Пры распрацоўцы і ўкараненні ў канцы 2016 года АІС "Разлік-ЖКП" планавалася, што адзіная сістэма разлікаў з насельніцтвам забяспечыць зніжэнне затрат на налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі, памеру камісійнай узнагароды за прыём плацяжоў. Акрамя таго, за кошт зніжэння патрабаванняў да тэхнічных характарыстык абсталявання планавалася скараціць патрэбнасць у фінансавых сродках на яго набыццё і абслугоўванне.

АІС "Разлік-ЖКП" павінна была прадаставіць роўныя і якасныя магчымасці па налічэнні платы і прыёме плацяжоў за аказаныя паслугі для ўсіх суб'ектаў гаспадарання незалежна ад іх формы ўласнасці, фінансавай магчымасці і аб'ёму паслуг, забяспечыць выкарыстанне адзіных стандартаў пры налічэнні платы за камунальныя паслугі, скарачэнне накладных расходаў.

Аднак на практыцы з'явіліся неабгрунтавана высокія працэнтныя адлічэнні ўпаўнаважаным арганізацыям за паслугі па разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем. Акрамя таго, у розных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках працэнтныя адлічэнні значна адрозніваюцца. Напрыклад, у Мінску такія адлічэнні ўпаўнаважаным арганізацыям - 3,55 працэнта, а ў раёнах Мінскай вобласці - 5-7 працэнтаў. Пры гэтым затраты на аказанне паслуг па разліку, налічэнні, прыёме і пералічэнні плацяжоў за ЖКП і за карыстанне жылым памяшканнем павінны ўключацца ў сабекошт аказваемых паслуг у складзе іншых прамых затрат.

Як растлумачыў Генадзь Трубіла, Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі распрацаваны праект нарматыўна-прававога акта, які ўрэгулюе памер працэнтных адлічэнняў такім упаўнаважаным арганізацыям. У прыватнасці, будзе ўзнімацца пытанне аб узроўні рэнтабельнасці гэтых прадпрыемстваў.

Адказваючы на ўдакладняючыя пытанні, намеснік міністра расказаў, што пастанова зацвердзіць методыку па фарміраванні і размеркаванні затрат на паслугі па разліку, уліку і налічэнні платы за ЖКП і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі. Дакумент дасць магчымасць урэгуляваць спрэчныя пытанні па памеры адлічэнняў таварыстваў уласнікаў і ЖБСК мясцовым разлікова-даведачным цэнтрам за налічэнне платы за ЖКП.

Праект пастановы ўжо абмяркоўваўся ва ўрадзе на нарадзе ў віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна і прайшоў узгадненне ў Нацбанку, Мінфіне і Мінэканомікі. Цяпер яго разглядаюць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Пастанова ўступіць у сілу, і ўсё стане на свае месцы. Гэтым дакументам мы вызначым адзіныя правілы гульні", - рэзюмаваў Генадзь Трубіла.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.