Вы тут

Ці вырастуць восенню тарыфы на ацяпленне?


Тарыфы на ацяпленне да канца года павышаць не плануецца, заявіў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Трубіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».



«З 1 ліпеня сёлета павышэння не было і да канца года не прадугледжана. У жыроўках будзем бачыць тое, што бачылі раней», — супакоіў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Трубіла.

«Цэны на паліва засталіся ранейшымі, таму ніякіх сур’ёзных пераўтварэнняў у частцы падвышэння не будзе, але эканоміць сапраўды трэба. Сабекошт гігакалорыі — каля 118 рублёў. Нашы грамадзяне плацяць 21 рубель 75 капеек за Гкал. Астатняе даплачвае дзяржава, — сказаў Генадзь Трубіла. — Частка грамадзян плаціць па эканамічна абгрунтаваным тарыфах — гэта 118 рублёў 95 капеек. Гэта грамадзяне, у якіх маецца ва ўласнасці некалькі жылых памяшканняў, грамадзяне, у якіх зарэгістравана юрыдычная асоба, і грамадзяне, якія не занятыя ў эканоміцы».

Прэв’ю БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.