Вы тут

Заробкі выплацяць поўнасцю


Задача — ліквідаваць запазычанасці па заработнай плаце ў сталіцы.

Яе паставіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля КАЧАНАВА на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Такое патрабаванне звязана ў тым ліку з навагоднімі і каляднымі святамі, якія набліжаюцца.


Па стане на 24 лістапада ў Мінску 22 арганізацыі мелі цяжкасці з выплатай заробку за кастрычнік. Агульная сума запазычанасці — 4,6 млн беларускіх рублёў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна РАМАНОВІЧ. Яна адзначыла, што «адпаведная інфармацыя перададзена ў Мінскае гарадское ўпраўленне дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Акрамя таго, органамі пракуратуры ў сувязі з выяўленымі фактамі штомесяц прымаюцца захады». Дарэчы, па выніках студзеня — кастрычніка 2017 года намінальны сярэдні заробак у сталіцы знаходзіцца на ўзроўні 1110,6 беларускага рубля.

Наталля Качанава звярнула ўвагу таксама на неабходнасць маніторынгу цэн у Мінску і недапушчэння іх неапраўданага росту.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.