Вы тут

Праспект Незалежнасці — несумненны лідар


Праспект Незалежнасці ў Мінску можа стаць асновай транснацыянальнай намінацыі для Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Папярэдняя назва намінацыі — «Пасляваенная сацыялістычная архітэктура галоўных вуліц і плошчаў у сталіцах краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».


Праспект Незалежнасці ў беларускай сталіцы.

Да магчымасці ўдзелу ў такой намінацыі эксперты прыйшлі падчас семінара, арганізаванага фондам «Культурная спадчына і сучаснасць», у якім прынялі ўдзел замежныя госці. Яны абмяркоўвалі крытэрыі для серыйнай намінацыі. Прадстаўнік Інстытута кіравання спадчынай (Германія) прафесар Майкл Шміт расказаў, што ў намінацыі вырашана сфакусавацца на архітэктуры пасляваеннага часу, што не выключае прысутнасць таксама архітэктуры 1920—1930 гадоў. Намінацыя будзе насіць назву «Пасляваенныя цэнтральныя магістралі Усходне-Цэнтральнай Еўропы (1940—1950 гады)». За аснову бярэцца галоўная магістраль Мінска як найбольш цэласна захаваны ансамбль. Таксама плануецца, што ў намінацыю будзе ўключана Карл-Маркс-штрасэ як галоўная сацыялістычная вуліца ва Усходнім Берліне, вуліца Цвярская ў Маскве, Храшчацік у Кіеве, Маскоўскі праспект у Харкаве, вуліца Маршалкоўская ў Варшаве. Гэтыя прыклады паказваюць новы тып горадабудаўнічага падыходу, новы тып вуліц, які адлюстроўвае асаблівыя каштоўнасці сацыялізму ў той час.

Усе ўдзельнікі намінацыі павінны прадставіць доказы адпаведнасці выбраных аб'ектаў крытэрыям, якія вызначыў ЮНЕСКА. Трэба паказаць дадатковую каштоўнасць сваіх пабудоў, каб не склалася ўяўленне аб аднолькавасці гарадоў. Плануецца, што ў студзені 2018 года экспертная супольнасць зможа абмеркаваць вынікі гэтай працы.

Акрамя таго, для зрухаў у падрыхтоўцы транснацыянальнай намінацыі неабходна ўключэнне праспекта Незалежнасці ў папярэдні пералік прэтэндэнтаў на намінацыю ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Беларусі. Як адзначыла прафесар Маскоўскага архітэктурнага інстытута і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта геадэзіі і картаграфіі, эксперт ІСОMОS па помніках сусветнай спадчыны Наталля Душкіна, Мінск — несумненны лідар намінацыі, паколькі архітэктура праспекта Незалежнасці не сапсаваная рэкламай, зашклёнымі балконамі, кандыцыянерамі, а, наадварот, адрэстаўраваная і дагледжаная. Відавочна, што і жыхары, і ўлады разумеюць каштоўнасць таго асяроддзя, якое ёсць у горадзе.

У сваю чаргу, сітуацыя ў Маскве далёкая ад мінскай. Прафесар, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага саюза архітэктараў Украіны Алена Алейнік дадала, што тут важныя сумесныя намаганні міжнароднай супольнасці ў пытанні захавання архітэктуры постсавецкага перыяду. Калі гаварыць пра Храшчацік, які з'яўляецца горадабудаўнічай каштоўнасцю, нельга быць упэўненым, што гэтая цэнтральная вуліца не будзе страчана, бо сёння ён — пункт прыкладання будаўнічых інвестыцый.

Усе прадстаўленыя для ўдзелу ў намінацыі аб'екты з'яўляюцца каштоўнымі як архітэктура постсавецкага перыяду, у той жа час яны маюць выразны нацыянальна-культурны складнік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.