Вы тут

У сталіцы п'яны кіроўца-бяспраўнік у двары дома ўрэзаўся ў машыну ДАІ


Паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Інцыдэнт адбыўся раніцай. У Першамайскае РУУС паступіла тры паведамленні аб кіроўцы Cіtroen Xantіa, які ехаў па вуліцы Русіянава і неадэкватна сябе паводзіў. Экіпаж ДПС, што знаходзіўся непадалёку, выбыў на месца і каля аднаго з дамоў заўважыў названы аўтамабіль, які павярнуў направа ў арку дома і спыніўся. Інспектар на машыне прытармазіў за ім, блакуючы выезд. Раптам кіроўца паехаў заднім ходам і ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль.

Вадзіцеля затрымалі, па выніках медыцынскага агляду ў яго крыві выяўлена два праміле алкаголю. Як высветлілася, мужчына быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў у 2011 годзе за язду ў нецвярозым стане, пасля чаго іспыты ў ДАІ не пераздаваў і вадзіцельскае пасведчанне не забіраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Тараніў патрульнае аўто

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.