Вы тут

МЗС апублікавала штогадовы агляд вынікаў знешняй палітыкі Беларусі


Мы годна рэалізавалі адказную міжнародную місію — у 2017-м Беларусь упершыню старшынствавала ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве і прыняла сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ.


«Статус Мінска як аднаго з важных яднаючых месцаў Еўропы пацвердзіла штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (5—9 ліпеня), у ходзе якой Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пачаць у рамках АБСЕ дыскусію аб магчымасці запуску перамоўнага працэсу, накіраванага на пераадоленне існуючых супярэчнасцяў паміж дзяржавамі на агульнай прасторы ў Еўра-Атлантыцы і Еўразіі, на фарміраванне новых канструктыўных адносін у рэгіёне АБСЕ (так званы новы Хельсінкскі працэс)», — адзначаецца ў аглядзе.

На знешнеэканамічным кірунку асноўныя намаганні былі накіраваны на пашырэнне сувязяў з традыцыйнымі партнёрамі і асваенне новых рынкаў. У 2017 годзе сетка дыпламатычных і консульскіх устаноў прадстаўляла інтарэсы нашай дзяржавы у 58 дзяржавах (з улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве — у 117). Сёння ў Беларусі ажыццяўляюць сваю дзейнасць 48 пасольстваў, чатыры аддзяленні пасольстваў, тры гандлёвыя прадстаўніцтвы, 40 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 17 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. Па сумяшчальніцтве з Масквы, Вільнюса, Варшавы і Кіева акрэдытавана 91 замежнае дыппрадстаўніцтва.

Летась адносіны з нашым найбліжэйшым партнёрам — Расійскай Федэрацыяй — «захоўвалі ўсёабдымны характар».
Блізкія стасункі падтрымліваліся і з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Грузіяй. Разам з тым, як адзначаецца ў аглядзе МЗС, «больш структураваным і эканамічна насычаным у 2017 годзе стаў дыялог з Еўрапейскім саюзам».

«Завяршаецца ўзгадненне Прыярытэтаў партнёрства Беларусь—ЕС, якія стануць «дарожнай картай» супрацоўніцтва на 2018—2020 гады ў чатырох абласцях: умацаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання; эканамічнае развіццё і рынкавыя магчымасці; транспартныя камунікацыі, энергетыка, экалогія і клімат; кантакты паміж людзьмі. Для рэалізацыі праектаў у згаданых сферах у наступныя тры гады ЕС толькі па лініі краінавай праграмы тэхдапамогі плануе выдзеліць Беларусі ад 112 да 136 млн еўра ў выглядзе грантаў», — паведамляецца ў аглядзе.

Далейшым паступальным развіццём характарызуюцца і адносіны са Злучанымі Штатамі.

Асаблівым мінулы год быў і ў беларуска-кітайскіх адносінах. Удзел Прэзідэнта нашай дзяржавы ў Міжнародным форуме «Адзін пояс і адзін шлях» у КНР 15 мая ўзмацніў пазіцыі Беларусі як актыўнага ўдзельніка будаўніцтва канцэпцыі «Пояса і шляха», што набыла глабальны характар. Вынікам дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні стала прасоўванне галоўнага сумеснага праекта — індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кантакты, перамовы, прыярытэты...

Выбар рэдакцыі

Спорт

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

Барысаўчане перагулялі клуб з Брэста.

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi.