Вы тут

На Магілёўшчыне на выбары вылучана больш за 2 кандыдаты на акругу


На гэтым тыдні, 8 студзеня, завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання Валерый Берастаў. Ён нагадаў, што ўсімі суб'ектамі — ініцыятыўнымі групамі (а іх было створана 4155), працоўнымі калектывамі і палітычнымі партыямі — ва ўсе ўзроўні Саветаў вылучана 5305 чалавек — болей чым 2 кандыдаты на акругу.


Для параўнання, на папярэдніх выбарах альтэрнатыўнасць была ніжэйшая — 1,9 кандыдата. У сельскіх Саветах альтэрнатыўнасць склала 2 кандыдаты на месца (было 1,8), гарадскіх — 3,1 (2,4). На адно дэпутацкае месца ў Магілёўскі гарсавет прэтэндуе 3,6 кандыдата, у Бабруйскі — 2,5.

Па вобласці створана 750 участковых выбарчых камісій (у тым ліку 35 ва ўстановах аховы здароўя, сацыяльнай абароны і гэтак далей) з агульнай колькасцю 8215 чалавек. На 3/4 гэта жанчыны, 44% ад агульнай колькасці — прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, болей за 8% — моладзь да 30 гадоў.

У абласны Савет дэпутатаў свае кандыдатуры вылучылі 171 чалавек, 47 з якіх — прадстаўнікі палітычных партый. Найбольшую актыўнасць праявіла Ліберальна-дэмакратычная партыя (26 чалавек), Аб'яднаная грамадзянская партыя — 10, «Грамада» — 7, «Справядлівы свет» і КПБ — па 2 прадстаўнікі. Жаданне пайсці ў аблсавет яшчэ на адзін дэпутацкі тэрмін выказалі 16 дзеючых дэпутатаў 27-га склікання.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.