Вы тут

Маладыя кітайцы ўзяліся нюхаць катоў


У Кітаі распаўсюдзілася звычка, прыхільнікаў якой ахрысцілі нюхальшчыкамі катоў, паведамляе агенцтва «Сіньхуа».


Яны гадзінамі важдаюцца са сваімі гадаванцамі, труцца тварам аб жываты катоў і глыбока ўдыхаюць пах. «Мы з жонкай пакуль не гатовыя завесці дзіця, таму ўсю нашу любоў атрымлівае кот», — кажа Чжоў Шуайбо, 30-гадовы супрацоўнік кінакампаніі. Кітайцы, якія моцна захапіліся кошкамі, расходуюць на іх велізарныя сумы. Супрацоўнік фінансавай кампаніі Ду Фан расказаў, што траціць на сваё захапленне 20 % заробку. «Мой кот штодня есць ласося і вітаміны, — кажа ён. — Пакет кацінага корму з Канады абыходзіцца ў 760 юаняў (каля 230 рублёў), а замест напаўняльніка ў яго ў латку тофу».

«Сіньхуа» звязвае нездаровае захапленне кошкамі з ростам колькасці людзей, якіх у Кітаі клічуць «моладзь з пустым гняздом» — маладых, адзінокіх, якія жывуць у буйных гарадах і не заключаюць шлюб.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.