«У студзені абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы — «Нафтан» і Мазырскі НПЗ — спрацавалі са стратамі. Нават павышэнне з 8 лютага цэн на аўтамабільнае паліва на 2 капейкі кардынальна сітуацыю для прадпрыемстваў не мяняе. Мы не маем уласнай нафты ў такіх аб'ёмах, але ў нас цана на паліва істотна ніжэйшая, чым у Расіі. Па даных «Белнафтахіма», рознічныя цэны на маторнае паліва ў сумежных рэгіёнах Расіі вышэйшыя за беларускія па бензінах на 12 %, па дызельным паліве — на 9 %. Цэны на ўкраінскім рынку вышэйшыя на 48—63 %, чым у Беларусі, на рынку краін Балтыі і Польшчы — вышэйшыя на 108—130% у залежнасці ад віду паліва. Але, нягледзячы на ўсе складанасці і крызісы, трэба весці мадэрнізацыю НПЗ, таму што без яе немагчыма гаварыць аб канкурэнтаздольнасці нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў».
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.
Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста?
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.