Вы тут

Людзі пайшлі ад кракадзіла?


Амерыканскія даследчыкі ў Паўночна-Заходнім універсітэце ўсумніліся ў тэорыі Дарвіна, якая адмаўляе боскае паходжанне чалавека і ўсяго жывога.


Амерыканскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што існуючая тэорыя паходжання чалавека ў корані няправільная. Сёння навуковая супольнасць працягвае лічыць, што продкамі людзей былі малпы. Група амерыканскіх даследчыкаў з Паўночна-Заходняга ўніверсітэта вылучыла новую гіпотэзу аб працэсе эвалюцыі, паводле якой чалавек мог пайсці ад кракадзілападобных рэптылій, якія засялялі нашу планету 400 млн гадоў таму. Даныя даследавання былі апублікаваныя на сайце ўніверсітэта.

Правёўшы даследаванні выкапняў рэшткаў жывёл таго часу, нейрафізік прафесар Маківер і біёлаг-эвалюцыяніст прафесар Ларс Шмітц прыйшлі да высновы, што рыбу вывеў на сушу перш за ўсё зрок. Так навукоўцы высветлілі, што менавіта эвалюцыя органаў зроку пасля прывяла да развіцця ў вадаплаўных канечнасцяў. Падобныя змены ў арганізмах жывёл, на думку навукоўцаў, былі выкліканыя тым, што жывёлы бачылі ў сухапутных насякомых, якія засялялі планету ў той час, больш лёгкую здабычу. Развіццё органаў зроку, у сваю чаргу, прывяло да павелічэння мозга ў ранніх наземных пазваночных жывёл, ад якіх у далейшым пайшлі людзі. Версія як мінімум незвычайная, але далей пакуль даследчыкі не прадставілі доказаў і прыкладаў развіцця і абгрунтавання сваёй тэорыі.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Дарвін, ты памыляешся

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.