Вы тут

Алімпійскі сцяг перададзены Пекіну падчас цырымоніі закрыцця Гульняў


Алімпійскі сцяг перададзены Пекіну падчас цырымоніі закрыцця зімовых Гульняў у Пхёнчхане.


Сталіца Кітая прыме наступныя зімовыя Алімпійскія гульні. У Пекіне ўжо праходзілі летнія галоўныя старты чатырохгоддзя, якія атрымаліся аднымі з самых удалых у арганізацыі.

Пасля цырымоніі перадачы сцяга ідзе прэзентацыя наступнай сталіцы белай Алімпіяды пад назвай See you in Bejing in 2022.

На XXIII Алімпійскіх гульнях у Рэспубліцы Карэя беларускія атлеты заваявалі тры ўзнагароды. Лік медалям адкрыла бліскучае пераможнае выступленне фрыстайлісткі Ганны Гуськовай у лыжнай акрабатыцы, сярэбраную ўзнагароду ў мас-старце заваявала біятланістка Дар'я Домрачава.

Самым жа яркім момантам Гульняў для беларусаў стала перамога жаночага біятлоннага квартэта ў эстафеце. Дар'я Домрачава стала самай тытулаванай біятланісткай свету, а Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава ўпершыню падняліся на верхнюю прыступку алімпійскага п'едэстала.

Перамогу ж у медальным заліку атрымала Нарвегія.

Сцяг Беларусі на цырымоніі закрыцця XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане пранесла чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Дар'я стала сцяганосцам алімпійскай каманды не ўпершыню. Раней яна выступіла ў гэтай ролі на закрыцці зімовых Гульняў у Сочы.

Беларускую дэлегацыю на цырымоніі закрыцця ўзначаліў шэф місіі Аляксандр Барауля, на алімпійскім стадыёне ў парадзе атлетаў прынялі ўдзел беларускія каманды па біятлону, гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, медыцынская і адміністрацыйная групы.

Каманды па фрыстайле і шорт-трэку ўжо вярнуліся ў Мінск.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.