Вы тут

У Мінску адкрыецца партрэтная галерэя лідараў маладзёжнага руху


2 сакавіка ў 16.00 у Рэспубліканскім доме моладзі адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця партрэтнай галерэі лідараў маладзёжнага руху Беларусі, пачынаючы з яго зараджэння (г. Мінск, вул. К. Марка, 40, 4 паверх).


Партрэтная галерэя — праект Музея гісторыі камсамольскага і маладзёжнага руху Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 100-годдзю маладзёжнага руху. Ён аб'яднаў актывістаў БРСМ у пошукава-даследчай працы па яго вывучэнню. Вынікам рэалізацыі першай часткі праекта стала стварэнне новай тэматычнай экспазіцыі.

У Рэспубліканскім доме моладзі будуць прадстаўлены 24 графічных чорна белых партрэта з выявамі першых сакратароў ЦК ЛКСМ Беларусі, выкананых студэнтамі мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў.

Карціны фармату А2 размешчаны ў храналагічным парадку. У экспазіцыю ўвайшлі партрэты Майсея Ахманава, Льва Соскіна, Міхаіла Зімяніна, Кірыла Мазурава, Пятра Машэрава, Аляксандра Аксёнава, Генадзя Жабіцкага, Аляксея Крыўдэнкі і іншых маладзёжных лідараў, якія адыгралі значную ролю ў гісторыі, станаўленні і развіцці маладзёжнага руху краіны.

Даследчая работа працягваецца. У будучым экспазіцыя будзе пашырана. Плануецца, што абноўлены Музей гісторыі камсамольскага і маладзёжнага руху Рэспублікі Беларусь пачне сваю работу ў кастрычніку гэтага года.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адбудзецца першае пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю камсамола.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.