Вы тут

Прэзідэнт аб'явіў падзякі і ўручыў узнагароды за плённую працу


Ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі Рэспублікі Беларусь адзначаны заслугі 89 работнікаў розных сфер. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.


Узнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю, пры выратаванні людзей на пажары, значны асабісты ўклад у газіфікацыю краіны, распрацоўку і мадэрнізацыю ўзораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, заслугі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, энергетыкі, навукі, адукацыі, культуры і спорту.

Работнікі розных галін узнагароджаны медалямі за адзнаку ў воінскай службе, ахове грамадскага парадку, дзяржаўнай граніцы, медалём «За працоўныя заслугі», медалём Францыска Скарыны. Прысвоены ганаровыя званні дзеячам у сферах навукі, медыцыны, энергетыкі, спорту, праваахоўнай дзейнасці.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб'яўлена калектыву работнікаў бялыніцкага СВК «Калгас «Радзіма».

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена тром дзясяткам работнікаў розных сфер дзейнасці, у тым ліку за высокі прафесіяналізм, уклад у развіццё АПК і сельгасвытворчасці, умацаванне абараназдольнасці Беларусі, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва, укараненне ў медыцынскую практыку сучасных тэхналогій пратэзавання і рэабілітацыі, развіццё прыярытэтных напрамкаў медыцынскай навукі, дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці, рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, развіццё картаграфіі ў Беларусі, дасягненне высокіх паказчыкаў у пажарна-выратавальным спорце.

Прэзідэнт аб'явіў падзяку і Анатолю Сланеўскаму, намесніку галоўнага рэдактара рэдакцыі газеты «Звязда» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда», за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Віншуем калегу!

Загаловак у газеце: Прызнанне за шматгадовую працу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.