Вы тут

Yаhоо склаў спіс з 10 серыялаў «залатога веку тэлебачання»


Няма сумненняў у тым, што цяпер тэлебачанне перажывае практычна небывалы росквіт: у серыялах можна ўбачыць нават знакамітых галівудскіх акцёраў, якіх, здавалася б, на малым экране яшчэ зусім нядаўна немагчыма было ўявіць (успомніць хоць бы Мэрыл Стрып). Адзначаючы надыход «залатога веку тэлебачання», Yаhоо склаў спіс з 10 серыялаў ХХІ стагоддзя, якія аказалі найбольшы ўплыў на гэты росквіт.

Дзіўна, але «Гульню тронаў», якую многія не міргнуўшы вокам паставілі б у рэйтынгу самых уплывовых на першае месца, стваральнікі спісу паставілі толькі на другое. А серыялам, які аказаў найбольшае ўздзеянне на масавую культуру і развіццё тэлебачання, на думку Yаhоо, апынуўся культавы «Клан Сапрана».


1. «Клан Сапрана» (1999—2007);

2. «Гульня тронаў» (2011—);

3. «Праслухоўка» (2002—2008);

4. «Ва ўсе цяжкія» (2008—2013);

5. «Офіс»(брытанская версія) (2001—2003);

6. «Вар'яты» (2007—2015);

7.»Зорны крэйсер «Галактыка» (2003—2009);

8. «Thе Dаіlу Shоw» (1996—);

9. «Браты па зброі» (2001);

10. «Застацца ў жывых» (2004—2010).

Загаловак у газеце: Самыя ўплывовыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.