Вы тут

На экраны вяртаецца «Фактар.by 60+»


Заўтра ўвечары на тэлеканале «Беларусь 1» адбудзецца прэм’ера другога сезона сямейнага музычнага шоу «Фактар. by 60+». У ім удзельнікі чарговы раз дакажуць, што на сцэне важныя не толькі вакальныя даныя, а таксама шчырасць і харызма, а прадэманстраваць іх ніколі не позна.


Да этапу тэлекастынгаў дайшлі 24 выканаўцы сталага ўзросту. І цяпер кожны з іх гатовы паказаць сваю любоў да песні вялікай аўдыторыі. Яны гатовыя пад прыцэлам дзясяткаў камер выконваць свае любімыя кампазіцыі і дзяліцца асабістымі кранальнымі гісторыямі. Аўдыторыю чакае шэсць пятнічных канцэртаў. А вось ацэньваць выступленні ўдзельнікаў шоу будзе аўтарытэтнае журы ў складзе Вікторыі Алешка, Аляксандры Гайдук, Аляксандра Саладухі і Уладзіміра Бярэзіна. Менавіта яны вызначаць, каму дастануцца вакантныя 12 месцаў у паўфінале творчага праекта. Падтрымліваць канкурсантаў на сцэне і за кулісамі таксама па-ранейшаму будуць Алена Спірыдовіч і Павел Лазовік. Не прапусціце першы прэм’ерны выпуск другога сезона «Фактар. by 60+» 16 лютага ў 20:45 на «Беларусь 1».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.