Вы тут

Як у Гродне ўсталявалі экалагічную паркоўку


Недахоп парковачных месцаў — праблема кожнага буйнога горада, у тым ліку і Гродна. Таму аўтамабілі ставяць на тратуары і на газоны. Многім жыхарам гэта не падабаецца, яны звяртаюцца ў праваахоўныя органы. Але гэта мала вырашае праблему. На жыллёвым рамонтна-эксплуатацыйным прадпрыемстве Кастрычніцкага раёна Гродна прынялі рашэнне пабудаваць у сваім раёне новую пляцоўку, прытым не звычайную, асфальтаваную, а экалагічную.


Работа пачалася ў рамках месячніка па санітарнай уборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі, а завяршылася падчас рэспубліканскага суботніка. «Гэта паркоўка на прыдамавой тэрыторыі жылых дамоў па вуліцы Вольгі Соламавай знаходзіцца ў зоне даступнасці, — расказала начальнік каштарысна-дагаворнага аддзела УЖРЭП Алена СМІРНОВА. — Тут не толькі вырашаецца праблема парковачных месцаў, але і выкарыстаны новыя экалагічныя тэхналогіі».

Экапаркоўка — праект унікальны. У чым яго сэнс? Па словах спецыялістаў, пляцоўка выкладзена пліткай і нагадвае соты. На іх кладзецца ўтрамбаваны грунт. Такім чынам, паркоўка, з аднаго боку, выглядае як газон, з другога — роўная і трывалая. Для рэалізацыі праекта на Гродзенскім смеццесартавальным заводзе выраблена спецыяльная плітка з расплаўленага пластыку і пяску. На гэтую пляцоўку яе пайшло 110 квадратных метраў.

На прадпрыемстве лічаць, што экапаркоўкі ў параўнанні з бетоннымі пляцоўкамі маюць шэраг пераваг. Па-першае, нескладаны мантаж і кароткія тэрміны будаўніцтва. Другі важны момант — даўгачаснасць. Як паведаміла Алена Смірнова, такая паркоўка эксплуатуецца да 50 гадоў. І, што таксама немалаважна, — экалагічнасць, бо другасныя рэсурсы не ўтылізуюцца, а ў выніку перапрацоўкі зноў выкарыстоўваюцца. Эстэтыка ствараецца з дапамогай газоннай травы. Такія зялёныя паркоўкі ўпрыгожваюць многія гарады Еўропы. Гродзенскія камунальнікі не збіраюцца ставіць кропку на гэтым праекце. Тут лічаць, што трэба і надалей развівацца ў гэтым кірунку. «Гэта нават танней, чым звычайная плітка, бо мы працуем гспадарчым спосабам, — адзначае Алена Смірнова, — а праблема парковак па-ранейшаму застаецца вострай, таму ідэя экапарковак, думаю, мае добрыя перспектывы. Трэба толькі напрацаваць вопыт, і справа пойдзе хутчэй. Патрэбу ў такіх аўтамесцах маюць раёны старых забудоў, дзе невялікія дворыкі, таму важна мець там такі зялёны газон-паркоўку».

На прадпрыемстве зазначылі, што ў раёне вядзецца значная работа па добраўпарадкаванні парковачных месцаў. Напрыклад, зараз пад знос ідуць трухлявыя і пустуючыя будынкі ў Занёманскай частцы горада. Больш за месяц вывозілі смецце з тэрыторыі былога гарбарнага завода па вуліцы Гарнавых. Тут будзе пляцоўка для транспарту амаль на 100 месцаў, у тым ліку, турыстычных аўтобусаў. У першую чаргу пляцоўкай змогуць карыстацца тыя, хто прыедзе ў філармонію. Гэты аб'ект таксама чакае ўводу ў дзеянне. Што датычыцца паркоўкі, тут ужо прыступілі да работы. Паколькі яна размесціцца ў ахоўнай зоне тытунёвай фабрыкі, там таксама прадугледжаны шэраг экалагічных бонусаў, у тым ліку і ачышчальныя збудаванні.

Загаловак у газеце: Зялёныя соты пад аўто

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.