У мэтах рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы зменены межы Мінска і Смалявіцкага раёна. Адпаведны ўказ нумар 194 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У межы Мінска ўключаны размешчаныя ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 158,44 га, у тым ліку 147,51 га - землі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальны аэрапорт Мінск", 10,93 га - землі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Смалявіцкі лясгас".
У адпаведнасці з указам названыя зямельныя ўчасткі ўключаюцца ў тэрыторыю Кастрычніцкага раёна Мінска.
Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».