Вы тут

Удумлівы погляд Творцы


У выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла кніга публіцыстыкі і мастацкіх твораў бабруйскага пісьменніка Міколы Давідовіча «Падрэзанае крыло».


У кнігу ўвайшлі аповесць, цыкл апавяданняў, публіцыстыка. З апошняга асабліва вылучаецца душэўнай замілаванасцю цыкл «Мае землякі — бортнікаўцы».

Бортнікі — вёска, у якой нарадзіўся пісьменнік. З любасцю вымалёўвае ён характары сяльчан. Яго героі — людзі з няпростым лёсам, акурат такія, пра каго можна сказаць: «У яго падрэзанае крыло». Камбайнер Васіль Бурак, які заўсёды заканчваў працу на жніве апошнім, журналіст Аляксей Антановіч, вясковы хлопец Іван Маёраў... Чытаю пра нялёгкую штодзённасць гэтых людзей і думаю, што і ў маёй роднай вёсачцы калісьці былі каларытныя цікавыя сяляне — землякі, пра якіх можна і трэба б было напісаць — дзеля памяці, дзеля нашчадкаў. Але неяк не атрымалася... Міколу Давідовічу гэта ўдалося, відаць, найперш таму, што ён умее пільна і ўдумліва назіраць за рухам жыцця іншых людзей.

Цікавая серыя публіцыстычных нарысаў змешчана ў кнізе пад назвай «Які ты, наш сучаснік?» Пісьменнік акцэнтуе ўвагу на складаных жыццёвых момантах: настаўнік Іван Пятровіч гандлюе гароднінай, якую выгадаваў на ўласным падворку; бабуля Тоня, каб дапамагчы дачцэ гадаваць дзяцей, працуе кандуктарам; дзяўчына Наталля абрала шлях служэння Богу — стала манахіняй; бабруйчанін Васіль Баранчук знайшоў сябе ў прадпрымальніцтве, пры гэтым ён чулы, шчыры вернік... Усіх гэтых людзей, перакананы аўтар, аб’ядноўвае ўпэўненасць: цяжкасці ёсць, але яны часовыя...

Мікола Давідовіч — творца, які глядзіць на свет удумліва, адзначае дробныя, але ж значныя па сваёй сутнасці рухі ў ім, робіць высновы і дорыць магчымасць нам, чытачам, зірнуць на гэты свет яго вачыма.

Віктар КУНЦЭВІЧ, кіраўнік секцыі паэзіі Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.