Вы тут

Як прымусіць летнюю парфуму «сядзець» на скуры ўвесь дзень


Духі як вопратка: іх трэба мяняць у залежнасці ад пары года. Зімой мы ахутваем сябе рэзкімі, салодкімі і нават цяжкімі водарамі, а вось гарачым летам хочацца дыхаць на поўныя грудзі. Таму лепш выбіраць ненадакучлівыя свежыя, фруктовыя або лёгкія кветкавыя парфумы. Але вось бяда: падобныя духі рэдка доўга трымаюцца.


Ёсць у парфумерным свеце хітрасці, якія ператвараюць лёгкі водар ва ўстойлівы, зусім не змяняючы яго гучання.

Ужо даўно даказаны факт, што на сухой, абязводжанай скуры духі трымаюцца горш. Таму лепш за ўсё наносіць парфуму і парфумаваныя крэмы на вільготную скуру адразу пасля душу. Ці на тлустую базу. Раней ва ўсіх быў дома вазелін, якім злёгку мазалі месца нанясення духоў, расціралі і наносілі ўжо сам водар. Варта памятаць, што духі расціраць не трэба, таму што такім чынам толькі разбураецца ўнікальная сувязь малекул.

Зараз жа найлепшы памочнік у пытанні павышэння стойкасці парфумы — гігіенічная памада без паху. Проста нанясіце яе зусім трошкі на запясці, шыю, дэкальтэ. А затым папырскайце сябе любімымі духамі.

Вядома, можна выкарыстоўваць і крэм для цела, але калі ён з адной лінейкі з парфумай. Інакш можна толькі сапсаваць гучанне водару. Таксама можна наносіць духі на расчоску, а затым адразу расчэсваць валасы.

Так вакол вас цэлы дзень будзе панаваць воблака прыемнага водару.

Загаловак у газеце: Водар жанчыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.