Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Свята на парозе 


Салата «Для каханых»

Спатрэбіцца: капуста пекінская — палова невялікага качана, апельсін — 0,5 шт., грэцкія арэхі — 1 жменя, мёд — 1 ст. л., вада — 1 ч. л., курынае філе — 0,5 шт., некалькі галінак пятрушкі. Для запраўкі — апельсін — 0,5 шт., соевы соус — 
1 ст. л., бальзамічны воцат — 1 ч. л., соль і перац мелены — на смак, алей — 2 ст. л.

Курынае філе можна ўзяць вэнджанае (тады смак салаты атрымаецца больш пікантным, а можна адварыць у падсоленай вадзе ці запекчы ў духоўцы).

Падрыхтуем арэшкі. Мёд разводзім у вадзе, кладзем у патэльню, ставім на агонь. Кладзем арэхі. Даём мядовай карамелі цалкам пакрыць арэшкі, пераварочваючы кожны.

Выкладваем карамелізаваныя арэшкі на пергамент. Пакідаем астыць.

Капусту наразаем тонка. Яна ўкладваецца на блюда першым пластом. Курынае філе разбіраем на валокны. Выкладваем на капусту.

Апельсін чысцім ад скуры і прожылкаў, вызваляючы долькі мякаці. Дзелім кожную дольку на палоўкі. Размяркоўваем зверху на курыцу.

Рыхтуем запраўку. Злучаем алей, выціскаем туды сок апельсіна, дадаем соевы соус, бальзамічны воцат. Добра змешваем, солім, перчым на смак.

Шчодра паліваем салату запраўкай.

Астылыя арэхі ламаем рукамі на кавалачкі і выкладваем зверху. Упрыгожваем салату лісцікамі пятрушкі.


Кававы мус

Кававыя дэсерты — гэты класічны пачастунак. Такі вытанчаны дэсерт лёгка можна прыгатаваць і дома, выкарыстоўваючы звычайную растваральную каву. Нават той, хто толькі пачынае свае кулінарныя эксперыменты, з лёгкасцю справіцца з гэтым рэцэптам, бо інгрэдыенты простыя, а вынік перасягне ўсе чаканні. Прыгатаванне займае ўсяго 10 хвілін, не патрабуе жэлаціну і нават не ўключае выкарыстанне духоўкі.

Спатрэбіцца: цукар — 3 ст. л., кукурузны крухмал — 2 ст. л., растваральная кава — 1 ст. л., малако — 500 мл, шакалад 60 % і больш — 50 г.

У каструлі з тоўстым дном змешваем тры сталовыя лыжкі цукру, дзве сталовыя лыжкі кукурузнага крухмалу і лыжку растваральнай кавы. Змешваем сухія інгрэдыенты і паступова ўліваем 500 мл малака. Разаграваем сумесь на пліце, увесь час памешваючы.

Калі кава цалкам растворыцца, дадаем у каструлю 50 г шакаладу і працягваем варыць на сярэднім агні да атрымання аднастайнай кансістэнцыі.

Разліваем атрыманы мус па крэманках і прыбіраем у халадзільнік, каб дэсерт застыў.

У асобнай крэманцы змешваем дзве сталовыя лыжкі цукру і дзве сталовыя лыжкі растваральнай кавы, дзве сталовыя лыжкі гатаванай вады. Старанна змешваем і ўзбіваем да атрымання аднастайнай масы крэмавай кансістэнцыі і акуратна раскладваем па-над першым пластом мусу. Пасыпаем парашком какавы і падаем.
Гэты цудоўны дэсерт лепш падаваць раніцай ці ўдзень, бо ён можа крыху бадзёрыць.


Ёсць ідэя!

Дэкаратыўныя падушкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.