Вы тут

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Брэсцкай крэпасці


Жалобныя мерапрыемствы і маштабная рэканструкцыя падзей першых дзён вайны прайшлі ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».


Каля крэпасці людзі пачалі збірацца а трэцяй гадзіне ночы. Па сімвалічнай дарозе памяці прайшлі дзясяткі маладых людзей з запаленымі лампадкамі. На экранах трансліравалася ваенная хроніка, іграла музыка 40-х гадоў. А палове чацвёртай пачалася лазерная пастаноўка, цішыню ўзарвалі залпы артылерыйскага агню. У гэты час на плошчы Цырыманіялаў ужо сабраліся тысячы людзей. «Па добрай традыцыі мы сустракаемся на світанні 22 чэрвеня, каб выказаць сваю пашану тым, хто праявіў мужнасць і гераізм у першыя гадзіны вайны», — сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС.

На мерапрыемства ў крэпасці сабраліся не толькі брастаўчане. Паўтара дзясятка ўдзельнікаў афіцыйных дэлегацый з розных краін, шматлікія госці горада, турысты прыйшлі, каб аддаць даніну памяці абаронцам крэпасці. Усіх прысутных прывітаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.

Пасля мітынгу адбыўся ўрачысты марш войскаў Брэсцкага гарнізона, а ў пяць раніцы на Кобрынскім умацаванні пачалася маштабная рэканструкцыя падзей першых дзён вайны. Гледачы ўбачылі атаку Самвела Мацевасяна, абарону 9-й пагранзаставы пад камандаваннем Андрэя Кіжаватава, фрагменты баёў, здачу ў палон дзяцей і жонак каманднага складу. Легендарны маёр Гаўрылаў, як вядома, прыняў апошні бой на 32-і дзень вайны. Удзельнікі пастаноўкі паказалі момант захопу ў палон цяжка параненага Гаўрылава. Дарэчы, ваенныя рэканструктары з Татарстана напярэдадні перадалі ў Музей абароны Брэсцкай крэпасці зямлю з малой радзімы Героя Савецкага Саюза Пятра Гаўрылава, які згодна з яго апошняй воляй, пахаваны ў Брэсце.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Ноч у крэпасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.