Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Іслама Карымава.
Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустракалі прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў, міністр замежных спраў Абдулазіз Камілаў.
У Ташкенце 13 верасня кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, якія пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Чакаецца, што бакі асноўную ўвагу нададуць пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю вытворчай кааперацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Узбэкістане тэхнікі.
На перамовах таксама будзе абмяркоўвацца ўмацаванне ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сферы і турызму. Размова пойдзе пра развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва як эфектыўнага інструмента нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязяў. Плануецца, што прэзідэнты абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах і галінах.
Кіраўнікі дзяржаў плануюць наведаць беларуска-узбекскае прадпрыемства "Амкадор-Агратэхмаш" і выставу беларускіх вытворцаў Made in Belarus.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».