Вы тут

Не спаць у «спальным»!


З 2 да 22 кастрычніка жыхары мікрараёнаў «Серабранка-2, -3, -4» могуць выказаць сваё меркаванне пра тое, як праводзіць час у спальным раёне. Праз анлайн-галасаванне яны вызначаць, што будзе спраектавана ў пэўных месцах. Для таго каб паўдзельнічаць, неабходна зайсці на сайт, выбраць адну з сямі пляцовак і вызначыць для яе актыўнасці, якімі хацелі б там займацца. Напрыклад, бегаць або глядзець фільмы. На адным месцы можна не спыняцца і галасаваць за ўсё, што падабаецца.


«Серабранка. Мой спальны» — гэта праект, які дапамагае вырашыць праблемы аднастайнасці, манатоннасці і абмежаванай прапановы паўнавартасных грамадскіх прастораў у спальных раёнах. Праект рэалізуюць Мінская ўрбаністычная платформа, студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта сумесна з экспертамі па транспарце, ландшафтным дызайне, вопытнымі архітэктарамі ў галіне гарадскога добраўпарадкавання, сацыёлагамі, антраполагамі, мастакамі і ўрбаністамі. На аснове галасавання і вывучэння месцаў будуць распрацаваны архітэктурна-ландшафтныя эскізы.

Галоўная мэта ўсяго гэтага мерапрыемства — уцягнуць мясцовых жыхароў у працэс праектавання грамадскіх прастораў спальнага раёна і павысіць увагу да пытанняў інклюзіі, камфорту і бяспекі. Каардынатар праекта Надзея ЦАРОНАК пракаментавала: «Мы спадзяёмся, што такая ініцыятыва дапаможа мясцовым жыхарам стаць больш адказнымі за свой раён і далучыцца да яго развіцця».

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.