Карпаратыўны фільм "Гонка кантынентаў" кінапраекта "БелАЗ 70" заваяваў дзве ўзнагароды міжнароднага фестывалю The Cannes Corporate Media & TV Awards, паведамляе БЕЛТА.
Ён удастоены прыза "Залаты дэльфін" у намінацыі "Лепшы карпаратыўны фільм" і прыза "Срэбны дэльфін" - у намінацыі "Унутраныя камунікацыі". Кінаролік зняла новасібірская кампанія LBL-Production.
Па задумцы аўтараў, фільм павінен адлюстроўваць моц тэхнікі беларускага прадпрыемства, якая аднолькава паспяхова працуе ў розных кліматычных умовах. Паказаны адначасовы старт 220-тонных БелАЗаў у расійскім Кемераве і паўднёваафрыканскім Кейптаўне, пагрузка, разгрузка, упэўнены рух па тэхналагічных дарогах. "Хто пераможа ў найскладаных кліматычных умовах "Гонкі кантынентаў"? У любым выпадку выйграе кар'ерны самазвал БелАЗ, здольны працаваць і сібірскай зімой, і афрыканскім летам. Беларускі аўтазавод ніколі не спыняецца ў сваім развіцці, ствараючы на працягу вось ужо 70 гадоў машыны, запатрабаваныя ва ўсім свеце", - адзначаюць аўтары фільма.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».