Вы тут

Галоўчанка азнаёміўся з новай тэхнікай БЕЛАЗа


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведаў Беларускі аўтамабільны завод і азнаёміўся з новай тэхнікай БЕЛАЗа, паведамляе БелТА.


Прэзентацыя новай тэхнікі БЕЛАЗа адбылася ў гонар святкавання 75-годдзя прадпрыемства.

Сёння быў прэзентаваны прататып абсалютна новага самазвала БЕЛАЗ — 130-тонніка на вадародным паліве.

«Гэты кірунак, у якім мы працуем на будучыню. Вадародны самазвал ужо прадставіла інжынірынгавая кампанія ў ПАР. Але мы — першая ў свеце кампанія-вытворца кар’ернай тэхнікі, якая прадстаўляе такую распрацоўку, ніхто з іншых вытворцаў такога яшчэ не рабіў. Гэта макетны ўзор, каб зразумець, як гэта працуе, якую мы ад гэтага атрымаем прыбытак, эканомію для спажыўца. Перавагі для экалогіі ўжо відавочныя. У далейшым можам зрабіць лінейку ад 90 т да 450 т, якая будзе выкарыстоўваць вадарод. Ужо ёсць дамоўленасць аб стварэнні некалькіх самазвалаў для працы ў кар’еры менавіта на гэтым відзе паліва», — сказаў генеральны канструктар прадпрыемства Аляксандр Наскавец.

Таксама быў прадстаўлены 200-тонны гідраўлічны экскаватар на гусенічным хаду BELAZ BX20012. Ён абсталяваны 12-кубовым каўшом тыпу «прамая рыдлёўка» і прызначаны для працы ў пары з самазваламі 90 т і 130 т. Рэалізацыя гэтага інавацыйнага праекта з’яўляецца яшчэ адным крокам на шляху да фарміравання імпартанезалежнасці горнай галіны ва ўмовах знешніх абмежаванняў.

Акрамя таго, на палігоне прадэманстравалі 130-тонны БЕЛАЗ-7513d, які стаў самай прадаваемай мадэллю ў мінулым годзе на рынку РФ.

Прэм’ер-міністр таксама наведаў тэрмаэлектрычны цэх і цэх галоўнага канвеера Беларускага аўтамабільнага завода.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.