Вы тут

На Магілёўшчыне ўручаць прэміі ў галіне шоу-бізнесу і медыя-прасторы


Штогадовая цырымонія ўручэння прэмій у галіне шоу-бізнесу і медыя-прасторы  Магілёва і Магілёўскай вобласці “Неверагодны Ферзь — 2018” адбудзецца 24 лістапада. Яна пройдзе ў Палацы культуры вобласці. Гасцей і ўдзельнікаў да пачатку самой цырымоніі чакаюць перфоманс, падарункі, фотазоны.


У гэтым годзе самыя яркія прадстаўнікі шоу-бізнэсу і медыя-прасторы атрымаюць заслужаныя ўзнагароды ў намінацыях: “Неверагодны Ферзь”, “Клубны Ферзь”, “Гаворачы Ферзь”, “Мельпаменавы Ферзь”, “Аб'ектыўны Ферзь”, “Модны Ферзь”, “Танцуючы Ферзь”, “Закадравы Ферзь”, “Спецыяльны Ферзь”.

Так, прэмія ў намінацыі "Модны Ферзь” уручаецца ў галіне моды, іміджу і стылю па выніках года альбо за шматгадовую паспяховую дзейнасць у прадстаўленых у намінацыі прафесіях. А гэта цырульнікі, візажысты, дызайнеры адзення (мадэльеры), фота і подыум-мадэлі.

За заслугі ў сферы гутарковага жанру, а таксама вядзення мерапрыемстваў і перадач рознага ўзроўню і за высокі прафесіяналізм па выніках года альбо за працяглую, шматгадовую прафесійную паспяховую дзейнасць вядучыя мерапрыемстваў, дыктары, тэле- і радыёвядучыя змогуць паспаборнічаць у намінацыі “Гаворачы Ферзь”.

У намінацыі “Аб'ектыўны Ферзь” прэмія ўручаецца за заслугі ў галіне фота-, відэа- і графічнага дызайну. Работы ацэньваюцца па выніках года альбо за шматгадовую паспяховую дзейнасць. Удзельнічаюць у ёй фатографы, відэаграфія, графічныя дызайнеры.

Гукарэжысёры, гукааператары, асвятляльнікі, тэхнікі, тэхнічныя спецыялісты за шматгадовую паспяховую дзейнасць у медыя-прасторы атрымаюць прэмію ў намінацыі “Закадравы Ферзь” і г.д.

А галоўная прэмія ў намінацыі “Неверагодны Ферзь” уручаецца за заслугі ў сферах грамадскай дзейнасці, шоу-бізнесу і медыя-прасторы Магілёва і Магілёўскай вобласці па выніках года і працяглай прафесійнай дзейнасці на працягу многіх гадоў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі абласны камітэт БРСМ, Палац культуры вобласці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.