Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра самыя актуальныя падзеі выхадных.


1. Віталь Міхайлаў перамог у мас-старце на этапе Кубка свету па канькабежным спорце ў японскім Тамакамаі.

Шаснаццаць кругоў на адкрытым катку беларус пераадолеў за 8 хвілін 06,54 секундаў і атрымаў 120 ачкоў.

Іншы прадстаўнік Беларусі Аляксей Кірпічнікаў заняў у мас-старце шостае месца. У жаночай гонцы з масавага старту беларуска Марына Зуева стала 21-й.

Адзначым, для Віталя Міхайлава гэта першае «золата» Кубка свету. У агульным заліку турніру з 186 ачкамі ён займае дзясятую пазіцыю.

2. Беларускі кікбаксёр Чынгіз Алазаў чарговы раз абараніў званне чэмпіёна свету, па версіі Nuіt Dеs Сhаmріоns (NDС).

Паядынак у вагавой катэгорыі 70 кг праходзіў у Марселі, аднагалосным рашэннем суддзяў спартсмен з Беларусі атрымаў упэўненую перамогу над бельгійскім атлетам Махамедам Хэндафам.

3. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова перарваў серыю з шасці паражэнняў запар у Лізе чэмпіёнаў.

У дамашнім паядынку супраць македонскага «Вардара» падапечныя Манола Кадэнаса звялі сустрэчу да выніку — 31:31. Зараз брастаўчане маюць у сваім актыве 5 ачкоў і займаюць 6-е месца ў турнірнай табліцы групы А.

Наступны паядынак групавога этапу БГК правядзе 2 снежня ў гасцях у лідара групы «Барселоны», якая напярэдадні перамагла ў Кельце «Вівэ» — 42:36.

Фота: bgk-meshkova.com

4. Гандбалісткі зборнай Беларусі пераможна завяршылі выступленне ў кваліфікацыйным турніры чэмпіянату свету 2019 года.

У матчы 3-га тура адборачнай групы тры беларускі ўпэўнена перайгралі каманду Італіі з лікам 35:26 і, заняўшы першае месца, выйшлі ў плэй-оф сусветнага першынства. Нагадаем, да гэтага падапечныя Томажа Чатэра перамаглі зборныя Партугаліі — 31:23 і Грэцыі 28:18.

Матчы за пуцёўкі ў фінальную стадыю сусветнага першынства адбудуцца ў чэрвені 2019 года. Вырашальны этап жаночага чэмпіянату планеты па гандболе пройдзе ў канцы 2019 года ў Японіі.

5. У трэцім туры чэмпіянату Расіі па валейболе «Мінчанка» абыграла «Ленінградку» ў дамашнім матчы з лікам 3:0.

Такім чынам, у актыве беларускай каманды чатыры ачкі. Наступны матч у чэмпіянаце Расіі па валейболе сярод жаночых камандаў «Мінчанка» згуляе на выездзе 1 снежня супраць екацярынбургскай «Уралачкі».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Нашы клубы набіраюць важныя ачкі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.