Вы тут

Мінінфарм падвёў вынікі работы ў кнігавыданні і кнігараспаўсюджванні


Міністэрства інфармацыі Беларусі падвяло вынікі работы галіны кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання ў Год малой радзімы. Урачыстая імпрэза адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі і кіраўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі, рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадстаўнікі вядучых выдавецтваў, паліграфічных прадпрыемстваў і арганізацый, якія распаўсюджваюць друкаваную прадукцыю.


Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі выказаў падзяку прысутным за працу і пажадаў новый поспехаў у надыходзячым годзе. Таксама ён анасаваў новы прает “Мы робім па-людску”, які накіраваны на папулярызацыю кнігі і чытання, а таксама стымуляванне спажывецкага попыту. Паводле праекта, кожны наведвальнік кніжных магазінаў “Белкніга” мае магчымасць ацаніць работу гандлёвага аб’екта праз смс. У адказ за галасаванне карыстальнік атрымлівае дзесяціпрацэнтную зніжку. Такі падыход, як лічыць Ігар Бузоўскі, дапаможа атрымліваць зваротную сувязь з чытачом і аператыўна выяўляць недахопы ў сістэме абслугоўвання.

Напрыканцы мерапрыемства найлепшыя работнікі і калектывы былі адзначаны дыпломамі.

Андрэй САЗОНАЎ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.