Вы тут

БДУ пашырыць міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва ў рамках праекта COMPASS


Дэлегацыя Белдзяржуніверсітэта на чале з яго рэктарам Андрэем Каралём прыняла ўдзел у Лонданскім форуме міжнароднага праекта COMPASS “Пабудова ўстойлівасці ў Вялікай Еўразіі: выклікі і магчымасці”. БДУ далучыўся да праекту ў 2018 годзе.


Рэктар БДУ выступіў у Лондане з дакладам “Вялікая Еўразія: выклікі і магчымасці. Погляд з Беларусі”. Ён агучыў перспектывы супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным універсітэтам ў галіне адукацыі, навукі і праектнай дзейнасці.

Удзельнікі форуму абмеркавалі пытанні ўмацавання даверу і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў еўразійскім рэгіёне, пашырэння міжвузаўскіх кантактаў паміж членамі праекта COMPASS.. Былі праведзены перамовы з прадстаўнікамі брытанскіх ВНУ з мэтай развіцця акадэмічнай мабільнасці. Абмяркоўваліся магчымасць уключэння Беларусі ў праграмы Фонду Ньютана і ўстанаўленне кантактаў БДУ з англійскімі IT-кампаніямі.

Перспектыўныя напрамкі навуковага супрацоўніцтва былі разгледжаны падчас наведвання дэлегацыяй БДУ Кембрыджскага ўніверсітэта і шэрагу яго цэнтраў. На сустрэчы з дырэктарам Дэпартамента фізікі Эндзі Паркерам абмеркавалі прыярытэтныя сумесныя даследаванні ў сферах вугляроднай электронікі, клетачнай біяфізікі і фізікі матэрыялаў. Таксама бакі выказалі зацікаўленасць у арганізацыі ўзаемных візітаў фізікаў.

Пра падрыхтоўку сумесных публікацый па кітаязнаўству, міжнародных і дыпламатычных адносінах вялася гутарка падчас сустрэчы з дырэктарам Дэпартамента даследаванняў у галіне развіцця Кембрыджскага ўніверсітэта Пітэрам Ноланам. У тым ліку абмяркоўваліся магчымасці арганізацыі ў брытанскім універсітэце таварыства па вывучэнні Беларусі і ўключэнне  БДУ ў міжуніверсітэцкую сетку па ўдасканаленні падрыхтоўкі магістрантаў і аспірантаў. Таксама адбыліся перамовы з ганаровым прафесарам Каледжа Езуса Нікам Рэем па пытаннях арганізацыі сумесных мерапрыемстваў і публікацый у галіне сацыяльных і гуманітарных навук.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.