Вы тут

Пахаванні загінулых у Стоўбцах пройдуць 13 лютага


Сем'ям загінулых і пацярпелых пры нападзе ў школе ў Стоўбцах аказалі матэрыяльную дапамогу. Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік старшыні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Жанна Лысая.


Сваякам загінулых настаўніцы і 11-класніка выплацілі па 400 базавых велічынь (10 200 беларускіх рублёў), сем'ям параненых падлеткаў - па 200 базавых велічынь (5 100 беларускіх рублёў).

Таксама Стаўбцоўскі райвыканкам дапамагае ў арганізацыі і аплаце пахавання загінулых. Пахаванні павінны адбыцца заўтра, 13 лютага.

Акрамя гэтага, у "Беларусбанку" адкрыты спецыяльныя рахункі на імёны сваякоў пацярпелых, куды кожны можа пералічыць матэрыяльную дапамогу.

З-за здарэння ў горадзе адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.

Нагадаем, раніцай 11 лютага вучань 10-га класа СШ № 2 у Стоўбцах здзейсніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку нападу загінулі педагог і старшакласнік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.