Вы тут

Макей: павышэнне ролі Беларусі ў свеце - галоўная палітычная задача МЗС


Далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы застаецца галоўнай палітычнай задачай Міністэрства замежных спраў. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, перадае БЕЛТА.


Фота: архіў БЕЛТА

Уладзімір Макей адзначыў, што для Беларусі 2018 год быў адначасова напружаным і выніковым. Паводле яго слоў, у няпростых знешніх умовах краіна вытрымала курс на забеспячэнне суверэнітэту, правядзенне незалежнай збалансаванай і шматвектарнай палітыкі, развіццё інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, дыверсіфікацыю знешняга гандлю, умацаванне бяспекі ў рэгіянальным і глабальным маштабах.

«Далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы застаецца нашай галоўнай палітычнай задачай на перспектыву», - падкрэсліў міністр.

Ён звярнуў увагу, што па меры таго, як у свеце абвастраецца сітуацыя ў сферы бяспекі, у партнёраў Беларусі, у тым ліку заходніх, мацнее адчуванне своечасовасці і мэтазгоднасці беларускай ініцыятывы аб арганізацыі новага шырокага дыялогу, аналагічнага Хельсінкскаму працэсу. «У 2019 годзе нам неабходна нарошчваць крытычную масу прыхільнікаў гэтай ідэі, настойліва лабіраваць палітычныя эліты, грамадскія структуры, экспертныя супольнасці», - сказаў Уладзімір Макей.

На пасяджэнні калегіі Міністэрства замежных спраў падводзяцца вынікі работы за мінулы год і вызначаюцца задачы на перспектыву з акцэнтам на знешнеэканамічны складнік. У ім прымаюць удзел кіраўніцтва ведамства, паслы Беларусі, прадстаўнікі ўрада і розных міністэрстваў.


Беларусь дакладна выконвае свае абавязацельствы ў стратэгічным партнёрстве з Расіяй.

«Дакладна выконваючы свае абавязацельствы ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расійскай Федэрацыяй, Беларусь прадоўжыла ўмацоўваць тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на еўраатлантычным вектары», - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, актыўна развіваецца таксама палітычны дыялог і супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД, краінамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Пры гэтым Беларусь нацэлена ў першую чаргу на дыверсіфікацыю знешнеэканамічнай дзейнасці.

«У цэлым задачы на знешнеэканамічным трэку, сфармуляваныя кіраўніком дзяржавы, застаюцца нязменнымі: гэта павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, захаванне традыцыйных рынкаў, выяўленне новых і замацаванне на іх, прыцягненне ў краіну сур'ёзных інвестараў», - адзначыў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.