Тэмпературныя рэкорды пабіты 19 лютага ў некаторых беларускіх гарадах, у тым ліку ў Брэсце і Гродне, паведаміў pogoda.by.
У Брэсце максімальная тэмпература была 12,5 градуса вышэй за нуль, папярэднім рэкордам было 9,6 градуса ў 1950 годзе. У Гродне слупок тэрмометра падняўся да 8,9 градуса, раней самым цёплым гэты дзень лічыўся ў 1998 годзе (плюс 7,1).
У Віцебску паўтарыўся рэкорд 1961 года - 5 градусаў вышэй за нуль.
У цэлым 19 лютага назіралася цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра ад мінус 3 да плюс 6 градусаў, што на 2-8 градусаў вышэй за кліматычную норму. Днём ападкаў не адзначалася, ноччу ў многіх раёнах прайшлі невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. На некаторых участках дарог захоўвалася галалёдзіца. Па апошніх даных, вышыня снежнага покрыва знаходзіцца ў межах ад 1 см да 21 см, па паўднёвым захадзе снежнае покрыва ў асноўным адсутнічае.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».