Вы тут

Беларусь дамовілася з Пакістанам аб нарошчванні паставак айчыннай тэхнікі


Беларусь мае намер нарасціць пастаўкі айчыннай тэхнікі ў Пакістан. Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты ў час візіту ў гэту краіну беларускай экспертнай дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка міністра прамысловасці Дзмітрыя Корчыка, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.


Бакі дамовіліся павялічыць пастаўкі беларускай тэхнікі, асабліва сельскагаспадарчай, у пакістанскія правінцыі. Прадстаўнікі абедзвюх дзяржаў пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці кааперацыйных сувязей паміж Беларуссю і Пакістанам.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў краіны, уключаючы ААТ "МАЗ" і "МТЗ", а таксама прадпрыемстваў станкабудаўнічай галіны. За час візіту, які прадаўжаўся з 17 па 20 лютага, яны правялі сустрэчы з прадстаўнікамі пакістанскай прамысловасці і ўзброеных сіл. У прыватнасці, адбыліся перагаворы з федэральным сакратаром Міністэрства прамысловасці і вытворчасці Азхерам Алі Чоўдры і федэральным міністрам нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Мехбубам Султанам. Прайшлі сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі вядучых эканамічных структур пакістанскай арміі, уключаючы Арганізацыю прыгранічных работ.

Як растлумачылі ў пасольстве, візіт стаў лагічным прадаўжэннем дамоўленасцей, дасягнутых у час мінскіх перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл Пакістана генералам Зубайрам Махмудам Хаятам у снежні 2018 года.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.