Вы тут

Пацяплее, але ветрана і месцамі мокры снег з дажджом


У першыя дні сакавіка на тэрыторыі краіны чакаецца вельмі няўстойлівае надвор'е. Уначы і раніцай амаль суцэльная галалёдзіца, потым мокры снег з дажджом, а да пятніцы прыгрэе месцамі да плюс 15 градусаў, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі па поўдні пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, месцамі да 22 м/с. Уначы — ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, а па поўначы — ад мінус 6 да мінус 2 градусаў. Удзень — ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах краіны — 6—8 цяпла. У чацвер уначы пераважна без ападкаў. Раніцай і днём месцамі, у асноўным па поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Удзень у асобных раёнах краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Уначы — ад нуля да мінус 7 градусаў, удзень — 3—10 цяпла. Па паўднёвым захадзе — ад плюс 11 да плюс 15 градусаў.

На свята 8 Сакавіка месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 цяпла,па поўдні — плюс 8—9 градусаў. Удзень — ад плюс 6 да плюс 13 градусаў, па паўднёвым усходзе — 15 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу месцамі па краіне мокры снег і дождж, узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 4 градусаў, па паўднёвым усходзе — 5-6 цяпла. Удзень будзе ад плюс 2 па поўначы да плюс 10 градусаў па поўдні краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.