Вы тут

Прагноз надвор'я на выхадныя дні


8 сакавіка да нас завітаюць больш цёплыя паветраныя масы.


У пятніцу месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 цяпла, па поўдні — плюс 8—9 градусаў. Удзень — ад плюс 6 да плюс 13 градусаў, па паўднёвым усходзе —15 цяпла. У суботу месцамі па краіне мокры снег і дождж, узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, па паўднёвым усходзе — 5—6 цяпла. Удзень будзе ад плюс 2 па поўначы да плюс 10 градусаў па поўдні краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца мокры снег з дажджом. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, па паўднёвым захадзе — 4—5 цяпла. Максімальная тэмпература днём будзе не вышэй за плюс 2—9 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.