Вы тут

Як прайшла Масленіца ў Шаркаўшчыне


У нядзелю, перад пачаткам праваслаўнага Вялікага поста, жыхары гарадскога пасёлка Шаркаўшчына адсвяткавалі Масленіцу. 


Каля раённага Цэнтра культуры прайшло вясёлае тэатральнае прадстаўленне і невялікі канцэрт, арганізаваныя творчымі калектывамі і самадзейнымі артыстамі. Па традыцыі, у дзень Масленіцы на святочнай плошчы пякліся блінцы. І, як заўсёды, першымі ў гэтай справе былі ўдзельнікі аматарскага аб’ядняння нацыянальнай кухні “Груца” з вёскі Радзюкі. Ганна Іванкіў і Валянціна Абрамава пяклі бліны на калодзе (гэтым разам гатаваліся дранікі). Свята завяршылася традыцыйным спальваннем саламянага пудзіла Зімы. 

Анатоль КЛЯШЧУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.