Вы тут

Сучасныя мадэлі ўстаноў вышэйшай адукацыі абмяркуюць у Гродне


14-15 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя “Універсітэт XXI стагоддзя і яго роля ў апераджальным развіцці рэгіёнаў”.


Навуковы форум збярэ больш за 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны і Польшчы. Яны абмяркуюць тэарэтычныя і навукова-метадычныя пытанні аптымальнага функцыянавання ўніверсітэта ў XXI стагоддзі ў розных дзяржавах. У рамках пленарнага пасяджэння яго ўдзельнікі прадставяць сучасныя мадэлі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі, Украіне, Польшчы і Казахстане. Навукоўцы разгледзяць праблемы падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў і формы арганізацыі практыка-арыентаванай падрыхтоўкі будучых педагогаў, аспекты інтэрнацыяналізацыі ў сучасным універсітэце.

У другі дзень работы канферэнцыі адбудуцца майстар-класы, будуць арганізаваны дыскусійныя і інавацыйныя пляцоўкі, пройдзе круглы стол на тэму “Інавацыі ў педагагічнай адукацыі ў рамках рэалізацыі праекта “Універсітэт 3.0”. На прыкладзе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будзе прадстаўлена роля ўніверсітэтаў у апераджальным развіцці рэгіёнаў.

Выбар тэмы і месца правядзення канферэнцыі абумоўлены тым, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляюцца сучасныя інавацыйныя пераўтварэнні, якія адпавядаюць сусветным тэндэнцыям ўдасканалення вышэйшай адукацыі, асноўным напрамкам праграмы развіцця вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2015—2020 гады, а таксама праграме развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь , якая адобрана ІІ Усебеларускім з'ездам вучоных.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, кітайская, польская, англійская.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.