Вы тут

Будучых тэле- і радыёжурналістаў будуць рыхтаваць у “баявых умовах”


Філіял кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ ствараецца на базе Белтэлерадыёкампаніі. Адпаведны дагавор падпісалі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль і старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Іван Эйсмант.


Дзейнасць філіяла накіравана на сумесную падрыхтоўку будучых журналістаў. Актуальным з'яўляецца ўзмацненне практычнай накіраванасці навучання спецыялістаў у галіне тэле- і радыёжурналістыкі. Студэнты будуць працаваць як з вучэбна-метадычнымі матэрыяламі, сумесна падрыхтаванымі выкладчыкамі і супрацоўнікамі кампаніі, так і выязджаць на месца правядзення здымак і радыёсюжэтаў. Філіял стане пляцоўкай для вытворчай практыкі, што дазволіць студэнтам адаптавацца  да пэўных умоў працы. У сваю чаргу для беларускіх тэлевізійных і радыёканалаў дадзенае супрацоўніцтва з БДУ пашырае магчымасці фарміравання калектыву з сучаснымі кампетэнцыямі і навыкамі. Лепшыя выпускнікі ўжо падчас навучання змогуць атрымаць прапанову першага працоўнага месца. Плануецца, што навучанне студэнтаў на базе Белтэлерадыёкампаніі будзе праходзіць з першага курса.

Цырымонія падпісання адбылася  5 красавіка, у рамках круглага стала "Факультэт журналістыкі БДУ і Белтэлерадыёкампанія: у адным фармаце”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.