Вы тут

На тэрыторыях, пацярпелых ад ЧАЭС, з’явілася сетка для перадачы дадзеных


Праект рэалізавала кампанія velcom | A1, разгарнуўшыся першую сетку на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Базавая станцыя стандарту GSM дапаможа адсочваць экалагічную абстаноўку ў рэгіёне, уключаючы зону адчужэння, а таксама прадухіляць лясныя пажары.


Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік — прыродаахоўны комплекс плошчай 216 тысяч гектараў. Ён часткова ўключае ў сябе тэрыторыю зоны адчужэння, у якую ўваходзяць пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС Хойніцкі, Брагінскі і Нараўлянскі раёны Гомельскай вобласці. Надзейная сувязь — крытычна важны аспект эфектыўнай работы запаведніка. З усталяваннем 70-метровай базавай станцыі і разгортваннем GSM-сеткі на тэрыторыі запаведніка стане магчымы запуск сучаснай сістэмы радыяцыйна-метэаралагічных назіранняў і пажарнага кантролю. Гэта дазволіць атрымліваць аператыўныя звесткі для аналізу абстаноўкі ўнутры ахоўнай зоны…

Рэалізацыя першага ў Беларусі праекта па будаўніцтве базавай станцыі для перадачы дадзеных у зоне адчужэння запатрабавала асобага падыходу да ўзгаднення і правядзення ўсіх неабходных работ. Неабходна было ўлічваць статус Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка як ахоўнага прыроднага аб'екта, асаблівасці прыроднага ландшафту. Акрамя таго, паколькі запаведнік знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага забруджвання, уезд на яго тэрыторыю строга абмежаваны і патрабуе атрымання спецыяльных пропускаў.

Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік — найбуйнейшы запаведнік у Беларусі. Ён быў створаны ў 1988 годзе на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС з мэтай правядзення радыебіялагічных і экалагічных даследаванняў, а таксама біялагічных назіранняў. Разам з тым запаведнік мае важную ролю ў захаванні біяразнастайнасці Палескага рэгіёну: у ім зарэгістраваны 1251 від раслін (у тым ліку 18 занесеных у Чырвоную кнігу), 54 віды млекакормячых, 25 відаў рыб, 280 відаў птушак. Больш за 40 відаў жывёл адносяцца да рэдкіх і знікаючых.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.