Вы тут

Гульню "Збірай #размовапобач" запусцілі ў сацсетках “Арт Сядзіба” і SAY.BY


Ініцыятары гульні прапануюць звяртацца ў крамах, кавярнях, аптэках, транспарце ( паўсюль, дзе гэта магчыма) па-беларуску і назіраць за рэакцыяй. Калі пачуеш беларускую мову ў адказ, трэба сфатаграфаваць гэта месца і напісаць пра яго ў сваім Фэйсбуку з хэштэгам #размовапобач.


Арганізатары запрашаюць уступаць у суполку на “Фэйсбуку” @размовапобач, каб дзяліцца з іншымі ўдзельнікамі актуальнай інфармацыяй і адкрываць для сябе больш месцаў з жывой беларускай мовай!

Можна таксама размяшчаць гэту інфармацыю ў гісторыі “Інстаграма”: трэба толькі пазначаць акаўнты @artsiadziba i @say.belarus і не забывацца пра хэштэг #размовапобач.

Усё, ты ў гульні! Хутка мы ўбачым, колькі насамрэч беларускай мовы вакол нас! Далучыцца  да ініцыятывы запрашаюць жыхароў з усіх куткоў нашай краіны. 

А самыя актыўныя ўдзельнікі, найлепшыя і найцікавейшыя гісторыі будуць узнагароджаныя. Першае ўручэнне прызоў пройдзе на "Паспяховым фэсце" 26 мая ў кавярні "Грай".

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.