Вы тут

Трэйдынгавыя кампаніі плануюць паставіць забруджаную расійскую нафту ў Азію


Буйныя нафтатрэйдынгавыя кампаніі Vitol і Unipec плануюць пастаўляць забруджаную расійскую нафту, ад якой адмовіліся еўрапейскія пакупнікі, у азіяцкія краіны. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.


Па дадзеных агенцтва, зацікаўленасць у куплі 700 тыс. т нафты прадэманстравалі кітайскія незалежныя нафтаперапрацоўчыя кампаніі. Цана на пастаўкі будзе ўстаноўлена пасля праверак якасці нафты.

У сярэдзіне красавіка беларускі канцэрн "Белнафтахім" паведаміў аб пастаўках некандыцыйнай нафты з РФ. У выніку экспарт светлых нафтапрадуктаў на Украіну, ў Польшчу і краіны Балтыі быў прыпынены.

Крыніца забруджвання экспартнай нафты была знойдзены на ўчастку Самара - Унеча. У кампаніі "Транснафта" заявілі, што забруджванне нафты ў трубаправодзе было наўмысным.

Па факце забруджвання заведзена крымінальная справа. У Следчым камітэце РФ заявілі, што "брудная" нафта была загружана ў нафтаправод для ўтойвання крадзяжоў сыравіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.