Вы тут

Названыя лепшыя гатэлі ў аэрапортах свету


Журналісты абралі лепшыя гатэлі ў аэрапортах свету. Поўны спіс публікуе выданне The Sun, піша lenta.ru.


Першае месца заняў Aerotel Singapore у сінгапурскай авіягавані Чангі. Гэта адзіны транзітны гатэль у свеце, дзе ёсць адкрыты басейн. Побач размешчаны бар і джакузі. Вокны нумароў у гасцініцы выходзяць прама на ўзлётна-пасадачную паласу аэрапорта.

Другое месца журналісты аддалі гасцініцы Radisson Blu Stansted у лонданскім аэрапорце Станстэд. Яе галоўнай асаблівасцю з'яўляецца вінны бар Angel's Wine Tower Bar. У яго вежы размешчана больш за чатыры тысячы бутэлек, а заказ прыносіць «вінны анёл» - паветраны акрабат-афіцыянт.

Трэцяе месца дасталася TWA Hotel у нью-ёркскім аэрапорце імя Кенэдзі, адкрытым у рэканструяваным будынку былога тэрмінала авіякампаніі TWA. З яго басейна адкрываецца від на ўзлётна-пасадачную паласу, а сам гатэль выкананы ў стылістыцы «залатога стагоддзя падарожжаў».

Асобна брытанскія журналісты адзначылі аэрапорт Пунта-Кана ў Дамініканскай Рэспубліцы, дзе басейн размешчаны не ў гасцініцы, а непасрэдна ў паветранай гавані.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.