Вы тут

Запрашаем да падарожжаў і адкрыццяў


Гісторыя мястэчак і вёсак — сярод лідараў кніжных продажаў у кнігарні «Акадэмкніга», якая працуе ў Мінску. Канешне ж, па рэалізацыі навінак у адной толькі краме меркаваць складана пра вартасці таго ці іншага выдання. І ўсё ж лічбы ўражваюць. 


За кароткі адрэзак часу ў 2021 годзе «Акадэмкніга» прадала 450 экзэмпляраў кнігі нарысаў, падарожных эсэ вядомага тэлевізійнага журналіста Юры ЖЫГІМОНТА «Мястэчкі і вёскі Беларусі». Кніга выдадзена ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». На другім месцы — «Беларускія посцілкі і дываны» мастацтвазнаўцы Вольгі ЛАБАЧЭЎСКАЙ. Прададзена 330 асобнікаў. Дарэчы, у свой час у Выдавецкім доме «Звязда» і яшчэ раней у РВУ «Літаратура і Мастацтва» выйшлі два альбомы В. Лабачэўскай, — абодва з іх прысвечаны разьбярам па дрэву — майстрам-інсітнікам Мікалаю ТАРАСЮКУ і Івану СУПРУНЧЫКУ. 

Рэалізавана ў «Акадэмкнізе» сёлета і 150 экзэмпляраў кнігі фалькларысткі, этнографа Т. Валодзінай пра легендарнага і разам з тым малавядомага шырокаму колу чытачоў знахара — «Далман. Асоба і міф». Заўважым, што кнігі В. Лабачэўскай і Т. Валодзінай пабачылі свет у выдавецтве «Беларуская навука». 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.