У рэйтынгу продажаў «Белкнігі» (а гэта больш за 100 гандлёвых пунктаў) за пяць першых месяцаў 2019 года лідарам сярод беларускіх класікаў стаў Уладзімір Караткевіч.
Размова — пра кнігі выдання 2017—2018 гадоў: «Дзікае паляванне караля Стаха» (выдавецтваў «Попурри» і «Беларусь»), «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Дикая охота короля Стаха» ў перакладзе на рускую. «Дзікае паляванне...» выдавецтва «Попурри» набылі 132 пакупнікі, а «Чорны замак Альшанскі» гэтага ж выдавецтва ўдалося прадаць у колькасці 99 асобнікаў. За пяць месяцаў было прададзена 399 экзэмпляраў пяці кніг Уладзіміра Караткевіча.
Для параўнання: выдадзены ў 2019 годзе раман папулярнай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай «Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку» (кніга другая) рэалізаваны «Белкнігай» у колькасці 635 асобнікаў. У рэйтынгу продажаў з 45 кніг (ад 635 экзэмпляраў «лідара продажаў» да 38 экзэмпляраў зборніка «Выбранае» Івана Ласкова) восем кніг Наталлі Батраковай.
Мікола Берлеж
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.